Развлекательная программа

Свята воcенi "Багач" у Дукорскім маёнтку

15-25 BYN
сб, 21 сентября13:00

ЖАНР: Праздник
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ: Взрослый билет - 25 руб., билет для детей от 7 до 17 лет - 15 руб., детям до 7 лет - вход свободный
ИНФОЛИНИЯ: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64
ВОЗРАСТНОЕ ОГРАНИЧЕНИЕ: 0+
«Будзь багаты, як восень!» - казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства?
 
Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону.

У атмасферы 200-гадовага парку:
  • возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач”;
  • паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў;
  • пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні;
  • памераемся гарбузамі.
 
Праграма*:
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі; 
13.30 – Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
14.30 – Традыцыйныя спевы;
15.00 – Традыцыйная музыка ў выкананні Капэлы Алены Мялешкі;
15.40 – Выступ гурта «Папараць»;
16.30 – Традыцыйныя спевы;
17.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
17.30 –Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.
 
13.00 – майстар-клас «Тканы бранзалет» ў тэхніцы ткацтва на дошчачках.
14.00 – майстар-клас па беларускай выцінанцы.
15.00 – майстар-клас «Зёлкавае пано».
 
Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі!

А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка.

ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.
 *у праграме магчымы змены
 
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. 

Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN;
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Бясплатна:
- Дзеці да 7 год;
- Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп;
- Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджаючым;
- Імяніннікі;
- Героі Беларусі і ветэраны ВАВ. 
Организатор
Место проведения Минск, Минская область, Пуховичский р-н а/г Дукора, ул. Школьная, 15
Начало 21.09.2024
Возраст 0+

Оставить комментарий