Выставка

Музейна-педагагічная праграма “Гуканне вясны”

8 BYN
12.02. - 31.03.2025
ЖАНР: Музейно-педагогическая программа
МЕСТОМузей Янки Купалы, улица Янки Купалы, 4, Минск
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ: 8 BYN 
ВОЗРАСТНОЕ ОГРАНИЧЕНИЕ: 6+
ИНФОЛИНИЯ: +375 29 316 04 08, +375 17 395 57 66. (Предварительная запись обязательно)

“Гуканне вясны” – адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных беларускіх звычаяў.  Карагоды, гульні, заклікальныя песні рабілі гэтае свята вясёлым і непаўторным.  Асаблівасцю вясновых песень з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца працяглым гукам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва – «гуканне».

У праграме – карагоды і забавы, віктарыны і майстар-клас па вырабе птушак. На экране ажыве беларускі каляндар. Адкуль пайшлі назвы месяцаў, як нашы продкі святкавалі “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Багач”, “Каляды” даведаюцца нашы маленькія сябры. А яшчэ пачуюць вершы Янкі Купалы пра кожную пару года!

І абавязкова – спальванне пудзіла зімы Марэны! Як такое магчыма ў будынку музея? Трэба прыйсці і пабачыць!

Музейна-педагагічны занятак распрацаваны для вучняў 1-4 класаў.

Организатор
Место проведения Минск, Минск, улица Янки Купалы, 4, Музей Янки Купалы
Начало 12.02.2025
Завершение 31.03.2025
Возраст 6+

Оставить комментарий